Удзельнікі
Вялікай Айчыннай вайны
Корань Аляксей Аляксеевіч в.Міхалішкі
Булавіцкі Алег Захаравіч в. Міхалішкі
Вайцяховіч Антон Міхайлавіч в.Міхалішкі
Клімашэўскі Ігнацій Антонавіч в.Міхалішкі
Кляцоўскі Міхаіл Андрэевіч в.Міхалішкі
Жарыкаў Мікалай Сцяпанавіч в.Міхалішкі
Нізавец Аляксандр Яўсеевіч в.Міхалішкі
Часнойць Адам Іванавіч в.Скірдзімы
Раўдановіч Антон Міхайлавіч в.Каценавічы
Казак Станіслаў Францавіч в.Каценавічы
Васілёнак Андрэй Мікалаевіч в.Міхалішкі
Гаўрыловіч Пётр Кузьміч в.Міхалішкі
Скрабатун Пётр Фаміч в.Міхалішкі
Салавей Нікадзім
Францавіч в. В.Туроўе
Аўшкін Васілій
Васільевіч в. Міхалішкі
Лось Франц Клеменсавіч в. Ласі
Нікіцін Авер’ян
Сяргеевіч в. Міхалішкі
Лось Іосіф Адамавіч в. Ласі
Гаўрыловіч
Пётр Кузьміч
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1922 года ў в.Ветера Докшіцкага
раёна Віцебскай вобласці. У 1941 годзе пайшоў у партызанскі атрад “Железняк”,
які знаходзіўся ў лясах каля Бягомля. Ваяваў, быў цяжка паранены ў 1942 годзе,
праходзіў лячэнне ў шпіталі за Уралам, застаўся інвалідам. За баявыя заслугі
ўзнагароджаны медалямі. Памёр 6 ліпеня 2007 года, пахаваны на могілках у вёсцы
Міхалішкі.
Нізавец Аляксандр Яўсеевіч
Нарадзіўся ў в. Міхалішкі ў 1922 годзе. Ваяваў, узнагароджаны баявымі медалямі. Пасля вайны працаваў у калгасе імя Кірава старшынёй прафкама, бухгалтарам,
інжынерам па тэхніцы бяспекі.
Клімашэўскі Ігнацій Антонавіч
Народзіўся ў в. Міхалішкі 30 студзеня 1918
года. У сям’і Антонія і Міхаліны Клімашэўскіх было 7 дзяцей. 27 кастрычніка
1944 года быў мабілізаваны ў Вільню ў Польскую Армію.
Праходзіў службу ў складзе 8-га
пяхотнага палку 3-й дэвізіі з кастрычніка 1944 года па чэрвень 1946 года.
Прымаў удзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны з снежня 1944 года па май
1945 года ў званні сяржанта. Быў паранены, лячыўся ў шпіталі. Узнагароджаны
загадамі міністэрства абароны Польшы медалямі: “За Варшаву”, “За Одру,
Ниссу и Балтику”; указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР савецкімі
узнагародамі: медалямі “За освобождение Варшавы”, “За победу над Германией в
Великой Отечественной войне 1941-1945гг”, “За взятие Берлина”, ордэнам
“Отечественной войны II
степени».
У пасляваенны час
працаваў у Астравецкай станцыі па барацьбе з захворваннямі
жывёл, з’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы.
Лось
Іосіф Адамавіч
Нарадзіўся
ў 1907 годзе ў в. Ласі Свірскага раёна. Памёр ад ран 4 сакавіка 1945 года, па словах родічаў гэта
адбылося ў нямецкі горадзе. Месца пахавання невядома. У наяўнасці “Паведамленне”,
выданае Свірскім райваенкаматам жонцы Лось Алене Усцінаўне для прызначэння
пенсіі, як сям’і загінуўшага на фронце.
Міхаіл Андрэевіч Кляцоўскі
Нарадзіўся
7 кастрычніка 1924 года ў беднай сялянскай сям'і ў мястэчку Горваль Рэчыцкага
раёна Гомельскай вобласці. У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу. Падчас нямецкай
акупацыі Горваль быў спалены разам з жыхарамі, якія не паспелі сысці ў лес. У
іх ліку былі бабуля і дзядуля Міхаіла Андрэевіча. Сам ён жыў з маці ў
партызанскай зямлянцы ў лесе. Аказваў дапамогу партызанам, быў сувязным.
З 1942 года – сувязны партызанскага атрада імя Варашылава. Калі Горваль быў вызвалены ад нямецкіх
захопнікаў, Кляцоўскі М.А., скончыўшы курсы
радыстаў, пайшоў добраахвотнікам на фронт. Пасля перанесенай кантузіі і
заканчэння радыёспецшколы ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на трох
беларускіх франтах. Быў непасрэдным удзельнікам аперацыі "Багратыён",
вызваляў гарады Ліду, Ваўкавыск, удзельнічаў у вызваленні
Польшчы, Усходняй Прусіі.
Канец
вайны Міхаіл Андрэевіч сустрэў у Нямеччыне пад Берлінам. Затым быў адпраўлены
на Далёкі Усход на Японскі фронт, але паколькі на той час вайна ўжо скончылася,
то паўгалодных, скатаваных вайной салдат прымусілі працаваць на нарыхтоўцы лесу
ў сібірскіх лясах.
Пасля
дэмабілізацыі па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь для
ўзнаўлення і ўмацавання там Савецкай улады і арганізацыі калгасаў. Спачатку
працаваў загадчыкам млына ў ў Брэсцкай вобласці, а затым дырэктарам цагельні ў
Віленскім раёне.
У
1949 годзе паступіў у Віленскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне
гістарычнага факультэта і пачаў працаваць у школе. Спачатку настаўнікам
пачатковых класаў у вёсцы Кавальчукі, затым – дырэктарам Бярозаўскай
васьмігадовай школы ў Літве. З 1954 года па 1961 год – дырэктарам Лаварышскай сярэдняй школы.
З
1961 года жыў і працаваў у Астравецкім раёне: 1961 - 1962 год –
дырэктарам Варнянскай сярэдняй
школы; 1962-1984 год –намеснікам дырэктара Міхалішскай сярэдняй школы. Узнагароджаны шматлікімі ганаровымі
граматамі за мужнасць і адвагу, праяўленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны, за
паспяховае навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення. Міхаіл Андрэевіч
Кляцоўскі ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціў служэнню Радзіме .
Карань
Аляксандр Аляксеевіч
Корань Аляксандр Аляксеевіч нарадзіўся 31 сакавіка 1917 года. Прымаў
удзел у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах.
Да Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Аляксеевіч працаваў настаўнікам ва
Ушачынскім раёне Віцебскай вобласці. Калі пачалася вайна, ён аказаўся на
акупіраванай тэрыторыі. Разам са старшынёй сельскага Савета Дуброўскім і
работнікам школы Коганам Корань А.А. арганізаваў партызанскі атрад, у якім
спачатку налічвалася 7 чалавек.
Народныя мсціўцы знішчалі паліцэйскія ўчасткі і палілі камендатуры. Аляксандр Аляксеевіч у атрадзе спачатку быў
радавым разведчыкам, а потым палітруком узвода. Прымаў удзел у 30
баявых аперацыях. На сваім баявым рахунку меў 6 узарваных
аўтамашын і больш двух дзясяткаў забітых фашыстаў. Быў
партызанам 4-га атрада партызанскай брыгады імя Сталіна з чэрвеня 1942
года па чэрвень 1944 года.
Шмат
было смелых паходаў і рэйдаў, жорсткіх баёў з фашыстамі, якія вёў разам з
таварышамі па зброі Корань. Партызанскі атрад вырас у брыгаду, якой кіраваў
Дубаў.
Калі пачалася рэйкавая вайна, для партызан
гэта быў цяжкі час, брыгада атрымала заданне ўзарваць чыгунку на ўчастку
Полацк – Маладзечна. Прыходзілася трымаць баі. Атрад, у якім ваяваў
Корань А.А., узарваў некалькі соцен стыкаў, чым затрымаў рух па чыгунке на
некалькі тыднеў. Партызаны наносілі адзін за другім удары па ворагу, атрымлівая
перамогі.
За баявыя заслугі А.А.Карань узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2
ступені, медалямі “Партызану Айчыннай вайны” 2 і 1 ступені. Пасля вайны
Аляксандр Аляксеевіч працаваў настаўнікам у Міхалішскай школе. Шмат выступаў
перад насельніцтвам і вучнямі з успамінамі аб партызанскай барацьбе.
На гэтым фотаздымку А.А. Корань з сваёй жонкай настаўніцай.
На гэтым фотаздымку А.А. Корань з сваёй жонкай настаўніцай.
Нізавец Аляксандр Яўсеевіч
Нарадзіўся ў в. Міхалішкі ў 1922 годзе. Ваяваў, узнагароджаны медалямі.
Пасля вайны працаваў у калгасе імя Кірава старшынёй прафкама, бухгалтарам,
інжынерам па тэхніцы бяспекі.
Скрабатун Пётр Фаміч
Нарадзіўся ў 1924 годзе ў
Віцебскай вобласці Глыбоцкага раёна.Бацькі Лізавета Анрэееўна
і Фама Сцяпанавіч Скрабатуны былі сялянамі.
Пётр Фаміч скончыў
польскую школу. У 17 гадоў пайшоў на вайну. Ваяваў пад Калінінградам.
Узнагароджаны ардэнамі і медалямі.
Вярнуўся дадому ў 1947
годзе, працаваў будаўніком. Ваенныя гады ўспамінаў
вельмі часта і лічыў, што рызыкавалі недарэмна. Апошнія гады жыў
у вёсцы Міхалішкі.
На здымку Скрабатун П.Ф. на ўрачыстым адкрыцці музея
На здымку Скрабатун П.Ф. на ўрачыстым адкрыцці музея
Булавіцкі Алег Захаравіч
Алег Захаравіч Булавіцкі нарадзіўся
ў вёсцы Баяры Чашніцкага раёна Віцебскай
вобласці. Таму і баявую дзейнасць пачаў у Віцебскай вобласці. За сваю дзейнасць
партызана Алег Захаравіч Булавіцкі ўзарваў больш за адзін кіламетр чыгункі.
У снежні тысяча дзевяцьсот
сорак трэцяга года брыгада была накіравана на абарону Ушацкага раёна. У час
блакады ў адным з баёў Алега Захаравіча кантузіла, і ён трапіў у палон.
Невялікі прамежак часу прабыў у лагеры Кустр, затым у лагеры Гайштым. Пасля
вызвалення служыў у Чырвонай Арміі. У тысяча дзевяцьсот сорак шостым годзе
дэмабілізаваўся.
Алег Захаравіч даказаў сваім
жыццём, што ён годны звацца чалавекам з вялікай літары.
Салавей Нікадзім Францавіч нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Вялікае Туроўе. Яго
бацькі былі сялянамі.Бацька памёр рана, таму працаваць на зямлі Нікадзім
Францавіч пачаў з маленства, паколькі быў старэйшым у сям’і. У пачатку 1944
года яго ўзялі на вайну. Нікадзім
Францавіч быў залічаны ў войска і пачаў ваяваць ў Чэхаславакіі.
Салавей удзельнічаў у вызваленні Варшавы і Гданьска, невялікіх польскіх мястэчкаў і вёсак ад нямецкіх захопнікаў, а таксама ў вызваленні Берліна. Толькі восенню 1945 года Нікадзім Францавіч вярнуўся дадому з узнагародамі: ардэнамі і медалямі.
У апошні час Салавей Нікадзім Францавіч жыў ў вёсцы Міхалішкі. Часта сустракаўся са сваімі сябрамі – ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прыходзіў у школу, дзяліўся сваімі ўспамінамі з вучнямі пра цяжкі ваенны час.
Нарадзіўся 11 ліпеня 1919 года ў Клімаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе пайшоў на
вайну. Прымаў удзел у ваенных дзеяннях у Японіі. Ваяваў у Германіі. Быў
шафёрам, вывозіў раненых з поля бітвы. Узнагароджаны медалём “За
адвагу”. Пра вайну без слёз
успамінаць не можа. Пасля вайны працаваў вадзіцелем у калгасе імя
Кірава. Да нядаўняга часу жыў у в. Міхалішкі. Лічыў, што людзі павінны
зрабіць усё, каб такія жахі не паўтараліся.
Салавей удзельнічаў у вызваленні Варшавы і Гданьска, невялікіх польскіх мястэчкаў і вёсак ад нямецкіх захопнікаў, а таксама ў вызваленні Берліна. Толькі восенню 1945 года Нікадзім Францавіч вярнуўся дадому з узнагародамі: ардэнамі і медалямі.
У апошні час Салавей Нікадзім Францавіч жыў ў вёсцы Міхалішкі. Часта сустракаўся са сваімі сябрамі – ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прыходзіў у школу, дзяліўся сваімі ўспамінамі з вучнямі пра цяжкі ваенны час.
Жарыкаў Мікалай Сцяпанавіч






Комментариев нет:
Отправить комментарий