16-я смаленская партызанская брыгада

            Вярнуцца на сайт "Родныя сэрцу вугалкі малой радзімы"

            В школьным музеі Міхалішкаўскай СШ знаходзіцца стэнд, прысвечаны 16-ай смаленскай партызанскай брыгадзе.
            
           16-ая  Смаленская  партызанская брыгада створана 28 ліпеня 1942 г. у Касплянскім раёне Смаленскай вобласці на базе атрадаў В.І.Целяшэўскага і А.С.Ляшчова. Пазней ў склад брыгады было ўключана яшчэ 6 атрадаў.
          Да вясны 1943г. брыгада называлася 5-й, дзейнічала ў Смаленскай вобласці (у Касплянскім, Руднянскім раёнах). У сакавіку 1943 г. перадзіслацыравалася ў Віцебскую і Вілейскую вобласці Беларусі. 4 ліпеня 1944 года в. Міхалішкі была вызвалена партызанамі 16-ай Смаленскай партызанскай брыгады пад камандаваннем І.Р.Шлапакова. Байцы брыгады перашкаджалі немцам замініраваць і ўзарваць мост праз раку Вілію. У баі за мост загінула аддзяленне Івашкевіча, але мост удалося захаваць да падыходу часцей   Чырванай Арміі .
           Пазней мост і сама вёска Міхалішкі падвяргаліся жорсткім налётам нямецкай авіацыі. У выніку ўдалося пашкодзіць мост, але партызаны брыгады сумесна з байцамі 277-й стралковай дывізіі змаглі аднавіць мост і прадоўжыць рух на захад.
           За 3 гады баявых дзеяннеў брыгада разграміла 16 карацельных атрадаў, падавіла 53 варожыя гарнізоны, знішчыла  некалькі тысяч варожых салдат і афіцэраў, пусціла пад адхон дзясяткі эшалонаў. Баявы шлях брыгады завяршыўся ў Літве недалёка ад  Вільні.
         16-я Смаленская партызанская брыгада аб’ядналася з часцямі Чырванай  Арміі 4 ліпеня 1944г. у складзе 7 атрадаў (агульная колькасць партызан – 637).
         Камандзіры брыгады: Т.Д.Давыдкін (ліпень 1942г.- жнівень 1942г.), І.Р.Шлапакоў(жнівень 1942г.- ліпень 1944г.);
        Камісары  брыгады: Д.Т.Гольнеў (ліпень 1942г.- верасень 1943г.), А.М.Кулічкоў (кастрычнік 1942г.-кастрычнік 1944г.), Г.А.Цімашэнкаў (сакавік 1944г.- ліпень 1944г.).
          Камандны састаў брыгады:
Камандзір 16-ай Смаленскай партызанскай брыгады Іван Раманавіч Шлапакоў узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна і медалямі

Бабылёў А А  - камандзір 5 атрада злева

Дублёных Васіль Сяргеевіч - намеснік камандзіра па разведцы


 Заламаеў Арсенцій Аляксандравіч - камісар атрада  справа
 Кулічкоў А.М - камісар атрада 

Камісар атрада Сінякоў Васіль і намеснік камісара Сцяпанаў Іван Сцяпанавіч
Кудракоў - камандзір 1-га партызанскага атрада
Курыленка Уладзімір Цімафеевіч - Герой СССР
Ляшчоў Аляксей Сцяпанавіч - камандзір 2-га атрада

Пасведчанне камандира Ляшчова А.С.
Міхалаў Іван Піліпавіч - камандзір аддзялення разведкі 

Шлапакоў і Яфрэмаў


Юр'еў Павел Піліпавіч камісар брыгады



Астапава Валянціна Сцяпанаўна з 1942 г у разведгрупе брыгады, узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, медалём За адвагу пасля вайны працавала ў Астравецкім р-не.
Батурын Міхаіл Фёдаравіч
Будзякова А А з быўшымі параненымі.
Варламава Зінаіда Іванаўна
Васілеўская Валянціна Данілаўна
Голубеў Аляксандр Дзмітрыевіч

Дзмітрыеў Аляксандр Пятровіч
Журко Вольга Іванаўна
Казлова Яўгенія Андрэеўна
Канчанкоў Сцяпан Рыгоравіч
Крупеня Міхаіл Назаравіч
Міценін Серафім
Разведчык Нікіцін А К.
Сцёпічаў В С.
Тужылкін Барыс Міхайлавіч
Ціхамірава Вера Казіміраўна
Юныя разведчыцы
    У Міхалішках адбываліся сустрэчы былых партызанаў, сустрэчы з вучнямі Міхалішкаўскай школы. З гэтых сустрэч захавалася некалькі фотаздымкаў.































Комментариев нет:

Отправить комментарий