Вярнуцца на сайт "Родныя сэрцу вугалкі малой радзімы"

Суровы прыпомніцца шлях
I тыя пякельныя мукі...
Гараць медалі на грудзях,
I вас абдымаюць унукі.
За подзвіг вам шчыра яны
Гавораць удзячныя словы...
I праўнуку - рэхам вайны
Гром першы ў нябёсах вясновых.

 
         З кожным годам мы ўсё далей і далей адыходзім ад ваеннай пары. Але час не мае ўлады над тым, што людзі перажылі ў вайну. Гэта быў вельмі цяжкі час. Савецкі салдат ўмеў смела глядзець у вочы смяротнай небяспецы. Яго потам і крывёю была амыта  перамога над моцным ворагам.
         Вучні і настаўнікі свята шануюць памяць пра людзей, якія змагаліся за наша мірнае будучае. У памяць аб гэтых даўніх падзеях у нашай школе быў створаны гісторыка-краязнаўчы музей.        
        Мы, маладое пакаленне, не павінны забываць жудасныя моманты той страшнай вайны і шанаваць памяць аб людзях, якім мы абавязаны мірным небам над галавой.